Знайсці
26.06.2022 / 22:51РусŁacБел

«Фармат — страшны сон нашага Міністэрства адукацыі». Выпускныя ў Даніі

Фатограф з Крэва Сяргей Гапон, які цяпер жыве ў Даніі, пабываў на школьным выпускным у Даніі і дзеліцца ў сацсетках сваімі ўражаннямі, ілюструючы іх цудоўнымі аўтарскімі здымкамі.

Фота тут і далей: Сяргей Гапон

«У гэтыя дні па ўсёй Даніі праходзяць школьныя выпускныя. Фармат — страшны сон нашага Міністэрства адукацыі. Школьнікі на грузавіках з музыкай і вёдрамі піва катаюцца па гарадах і вёсках, ездзяць ад хаты да хаты кожнага аднакласніка, дзе святкуюць разам з бацькамі ды іншымі сваякамі.

Каб адправіцца ў тур непасрэдна ў дзень уручэння дыпломаў, фуры замаўляюць за 1,5-2 гады! Кожнае выпітае піва (0,33мл) — рыска маркерам на руцэ. У некаторых ужо ў абед гэтых рысак было на 10 літраў.

А ў Капенгагене з 50-х гадоў з'явілася яшчэ і традыцыя купацца ў Stork Fountain: тады першымі сюды прыйшлі выпускніцы-акушэркі з медкаледжа, зараз жа гэта культавае месца ўсіх сталічных выпускнікоў.

Здымаючы дацкае свята, думалася, што беларускія выпускныя — гэта цырымонія, на якой самі выпускнікі граюць толькі другасную ролю. На першым плане — школа і настаўнікі, ім — падзяка і падарункі. Лейтматывам гучыць «Мы вас выхавалі і вы нам вінныя». У Даніі галоўныя зоркі — школьнікі. У прамовах гучыць «Вы малайцы», а мясцовыя банкі і іншы бізнэс узнагароджваюць лепшых.

Да ўсяго — ніхто не заганяецца на сваім знешнім выглядзе: простыя сукенкі, просты абутак. Сама цырымонія атрымання дыпломаў пакідае ўражанне лёгкасці».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031