Знайсці
27.06.2022 / 08:05

«Хачу быць побач з мамай і татам і свабодна дыхаць»: Сафія Сапега папрасіла Лукашэнку аб памілаванні

Сапега адбывае шасцігадовы тэрмін у калоніі за адміністраванне апазіцыйнага тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі».

22 чэрвеня яна перадала хадайніцтва аб памілаванні ў адміністрацыю калоніі ВК-4 У Гомелі, куды яе перавялі з СІЗА тры тыдні таму, распавёў адвакат сям'і асуджанай Антон Гашынскі, піша Бі-бі-сі.

У звароце 24-гадовая зняволеная просіць Лукашэнку вызваліць яе ад адбыцця шасцігадовага тэрміну або замяніць яго больш мяккім пакараннем.

«Я толькі хачу быць побач са сваёй сям'ёй… я хачу свабодна дыхаць…», — гаворыцца ў хадайніцтве.

У ім расіянка таксама просіць беларускага кіраўніка праявіць спагаду і паверыць у яе выпраўленне, даць ёй шанец «на тое, каб быць карыснай грамадству, і быць побач са сваёй мамай і татам».

Фармальнай праблемай для памілавання расіянкі цяпер застаецца нявыплачаная частка названай у прысудзе сумы.

Падчас следства суд арыштаваў канфіскаваныя ў Сапегі 15,4 тысяч беларускіх рублёў і 11 тысяч расійскіх рублёў (371 беларускі рубель), якія ахвяравалі пасля прысуду на яе карысць дабрачынцы.

Гэтыя грошы пойдуць на пагашэнне той сумы, якую Сапега павінна выплаціць у якасці кампенсацыі маральнай шкоды «пацярпелым» чыноўнікам, і дзяржпошліны, вынікае з яе хадайніцтва. Такім чынам, на дадзены момант яе доўг складае каля 160 тысяч беларускіх рублёў.

Бацькі Соф'і планавалі прадаць сваю кватэру ў Лідзе, дзе адбывала хатні арышт Соф'я. Але гэтыя грошы не пакрыюць увесь штраф. «Дачка прасіла прабачэння за тое, што прынесла нам столькі болю. Але мы сям'я — у кожнай сям'і бывае бяда», — казала Бі-бі-сі маці зняволенай Ганна Дудзіч.

У Палажэнні аб парадку памілавання ў Беларусі гаворыцца, што пры разглядзе хадайніцтва асуджанага прымаецца пад увагу ў тым ліку пакрыццё шкоды, нанесенай злачынствам. Раней адвакат Гашынскі казаў, што для памілавання неабходна пагасіць усю паказаную ў прысудзе суму. Сапега піша ў прашэнні, што «на сённяшні дзень» ні ў яе, ні ў яе бацькоў няма грошай, каб пагасіць увесь доўг. Але яна «не складае з сябе абавязку» выплаціць доўг пацярпелым.

Да хадайніцтва прыкладзены асабістыя паручыцельствы. Хто менавіта паручыўся за Сапегу, абарона не раскрывае. У выпадку здзяйснення пасля памілавання новага злачынства з паручыцеля могуць спагнаць да 16 тысяч рублёў.

Хадайніцтва асуджанай адміністрацыя калоніі павінна накіраваць у Камісію па памілаванні. У выпадку яго адхілення, яна зможа паўторна прасіць аб памілаванні праз паўгода.

Аляксандр Лукашэнка 3 чэрвеня заявіў журналістам, што Сапегу магчыма перадаць Расіі. «Шкада дзяўчынку. Трэба гэта пытанне вырашаць», цытавалі яго словы беларускія СМІ. «Яна ж расіянка… У нас ёсць практыка. Мы можам расійскага грамадзяніна перадаць у Расію. Няхай яна там адбывае тэрмін. Ці яны што хочуць, там робяць. Думаю, для яе вялікая навука», — казаў ён.

Сафію Сапегу затрымалі разам з Раманам Пратасевічам 23 мая 2021 года ў выніку прымусовай пасадкі ў Мінску рэйсу Афіны — Вільня. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31