CNN: ЗША перададуць Украіне сістэму супрацьракетнай абароны NASAMS
Адміністрацыя ЗША мае намер у бліжэйшыя дні абвясціць аб набыцці для Украіны сістэмы супрацьракетнай абароны сярэдняй далёкасці NASAMS, паведаміў тэлеканал CNN. Такая сістэма выкарыстоўваецца ў тым ліку для абароны паветранай прасторы над Вашынгтонам.
Як паведамляе CNN са спасылкай на прадстаўніка дзяржадміністрацыі, ЗША закупяць сістэму і перададуць яе Украіне ў рамках праграмы «Ініцыятыва па падтрымцы бяспекі Украіны» (USAI). Дагэтуль большая частка тэхнікі, адпраўленай ва Украіну, была перададзеная непасрэдна з запасаў узброеных сіл ЗША.
Калі інфармацыя CNN пацвердзіцца, гэта будзе другая заходняя сістэма супрацьпаветранай абароны такога тыпу, пастаўленая ва Украіну. Іншая — нямецкая IRIS-T SLM.
The US will announce the purchase of a surface-to-air missile defense system for Ukraine as soon as this week, a source says. https://t.co/Fd4ilRGvOP
У рамках чарговага траншу ваеннай дапамогі ад ЗША Украіна таксама атрымае больш супрацьартылерыйскіх радараў і артылерыйскіх боепрыпасаў.





