Знайсці
27.06.2022 / 10:09РусŁacБел

За пагрозы Лукашэнку, Кубракову і Балабе мінчуку з псіхічным захворваннем далі сем гадоў

Сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за пагрозы гвалтам у дачыненні да Лукашэнкі, сілавікоў і прадстаўнікоў СК, піша «Вясна».

У судзе Ленінскага раёна Мінска быў вынесены прысуд Ігару Карпіцкаму, абвінавачанаму па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік.

Згодна з абвінавачваннем, Карпіцкі даслаў на электронную пошту афіцыйнага інтэрнэт-партала president.gov.by некалькі паведамленняў, у якіх нібыта выказаў пагрозы гвалтам у дачыненні да Лукашэнкі. Таксама ён даслаў паведамленне, у якім выказаў абразы Івану Кубракову і Дзмітрыю Балабе.

Паводле заключэння медыцынскай экспертызы, у перыяд здзяйснення злачынстваў Карпіцкі быў псіхічна хворы,

але мог усведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі, патрэбы ў прымусовых мерах бяспекі і лячэння не мае.

Пра абвінавачанага вядома, што ён нарадзіўся ў 1969 годзе, мае на ўтрыманні непаўналетняе дзіця.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
14
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930