Знайсці
27.06.2022 / 10:42РусŁacБел

Расследаванне BBC: Расія крадзе ўкраінскае збожжа

BBC выявіла доказы крадзяжу тысяч тон украінскага збожжа расійскімі войскамі.

Масква адмаўляе абвінавачванні ў крадзяжы, але было ўстаноўлена, што прызначаныя Расіяй на акупаваных тэрыторыях улады выдаюць указы, у якіх гаворыцца, што яны «нацыяналізуюць» украінскае збожжа.

Адзін з фермераў на акупаваных тэрыторыях расказаў, што расійскія салдаты прыехалі на яго ферму, каб забраць запасы збожжа. Журналісты атрымалі выявы з камер відэаназірання, на якіх бачныя салдаты на ферме, адзін з якіх беспаспяхова спрабуе страляць па камерах. Журналісты адсачылі рух грузавікоў фермера ў Крым, а пасля на мацерыковую частку Расіі. 

Украінскія афіцыйныя асобы лічаць, што з моманту ўварвання 4 месяцы таму было скрадзена да 800 тысяч тон збожжа. Афіцыйныя асобы ЗША назвалі дзевяць караблёў, якія, як мяркуецца, перавозілі скрадзенае ўкраінскае збожжа з Крыма ў іншыя часткі свету.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера