Знайсці
27.06.2022 / 10:57РусŁacБел

Вярнуць квіткі на цягнік можна аж да моманту пасадкі

Пасажыры беларускіх цягнікоў цяпер могуць вярнуць квіткі, купленыя праз інтэрнэт, аж да моманту пасадкі. Як паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі, новаўвядзенне пачало дзейнічаць 27 чэрвеня.

Гаворка ідзе пра квіткі на цягнікі з нумараванымі месцамі, якія ходзяць унутры Беларусі — міжрэгіянальныя лініі ды рэгіянальныя лініі бізнэс-класа.

Цяпер вярнуць квіток можна праз афіцыйны сайт pass.rw.by або мабільную праграму «БЧ. Мой цягнік», можна вярнуць у сваім асабістым кабінеце аж да часу адпраўлення цягніка са станцыі пасадкі пасажыра.

Раней такія квіткі можна было вярнуць толькі за адну гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі маршруту. Калі пакупнік прымаў рашэнне пазней, яму неабходна было звяртацца ў чыгуначную касу. 

Дарэчы, цяпер парадак вяртання квіткоў у касах застаецца ранейшым.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031