Знайсці
27.06.2022 / 14:05

Лукашэнка расказаў, колькі Беларусі патрабуецца грошай на імпартазамяшчэнне

Сёння Аляксандр Лукашэнка прымаў у Мінску губернатара Самарскай вобласці Дзмітрыя Азарава. На перамовах абмяркоўваліся напрамкі супрацоўніцтва Беларусі з гэтым рэгіёнам і сумеснае развіццё імпартазамяшчэння, паведамляе прэс-служба.

Фота: president.gov.by

Як адзначыў Лукашэнка, ва ўмовах санкцый беларускія тавары запатрабаваныя ў Расіі ў вялікіх аб'ёмах, «пытанне, як прадаць, не стаіць», і ўрад абавязкова павінен задаволіць усе кантракты па імпартазамяшчальнай прадукцыі. Лукашэнка паскардзіўся, што працэсу часам шкодзіць валакіта як у Беларусі, так і ў Расіі.

Па яго словах, імпартазамяшчэнне ён абмяркоўваў з Пуціным падчас апошняга візіту ў Расію. На сустрэчы вырашылі жорстка кантраляваць працэс, каб былі рэалізаваныя ўсе 15 праектаў сумеснай праграмы імпартазамяшчэння. Лукашэнка адзначыў, што спачатку не ўсе яны былі ахвотна прынятыя расійскімі чыноўнікамі.

— Ну і пачалося. Вось, дзесяць праектаў — гэта тое, што Расіі трэба. А пяць праектаў — гэта тавары могуць пайсці куды-небудзь на знешнія рынкі з Беларусі. Гэта нібы нецікава [Расіі]. Але малайчына Пуцін, ён кажа: «Нам усё цікава, таму што для таго, каб прадаць у трэціх краінах, на знешніх рынках, тавар трэба ў Беларусі вырабіць, а там больш за палову камплектуючых з Расійскай Федэрацыі». Дык у чым нявыгада?! І было рашэнне, гэта вы павінны ўлічыць, што без усялякіх агаворак тыя 1,5 мільярда, пра якія я казаў, па імпартазамяшчэнні [на Беларусь выдзеленых рэсурсаў з Расіі], яны павінны быць неадкладна рэалізаваныя.

Інакш, па словах Лукашэнкі, людзі будуць незадаволеныя, як пры распадзе СССР, калі «з-за пральных парашкоў і лусты хлеба» з прычыны народнай незадаволенасці і пры дапамозе «нікчэмных палітыкаў» развалілася «велізарная імперыя», а ён цяпер «пажынае гэтыя плады».

Таксама палітык агучыў прапанову наладзіць разам з Расіяй серыйную вытворчасць лесанарыхтоўчай тэхнікі ў Беларусі.

Лес ён назваў «другоай нафтай».

«Я прэзідэнту [РФ] гэта ўсё расклаў. Без гэтага ж мы не абыдземся, асабліва Расія. Гэта, як я сказаў, наша другая нафта (лясныя рэсурсы). І пад гэта сёння, каб усё гэта разгарнуць як імпартазамяшчэнне, трэба мінімум ад 200 да 250 мільёнаў даляраў. Ён кажа: гэта цікавы праект, мы павінны вывучыць яго і абавязкова прасоўваць. Ва ўрадах трэба цяпер, каб гэты праект пайшоў. Можа быць, і Самарская вобласць знойдзе ў гэтым сваё месца», — сказаў Лукашэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
18
Ха-ха
14
Ого
Сумна
1
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31