Знайсці
27.06.2022 / 16:33

Лідары G7 па выніках саміту: Мы будзем аказваць Украіне дапамогу столькі, колькі патрэбна

Лідары краін «Вялікай сямёркі» па выніках саміту ў Германіі абвясцілі, што гатовыя аказваць Украіне фінансавую, гуманітарную, вайсковую і дыпламатычную падтрымку столькі, колькі будзе патрэбна. Пра гэта гаворыцца ў іх сумеснай заяве, піша «Еўрапейская праўда».

Фота: EPA/Sven Kanz

«Мы імкнёмся дапамагаць Украіне падтрымліваць свой суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць, абараняць сябе і выбіраць уласную будучыню. Украіна павінна вырашаць адносна будучага мірнага ўрэгулявання, вольнага ад знешняга ціску ці ўплыву», — гаворыцца ў заяве.

Лідары падкрэслілі, што краіны G7 працягнуць каардынаваць намаганні для задавальнення надзённых патрэб Украіны ў вайсковай і абароннай тэхніцы.

«Мы таксама працягнем аказваць Украіне матэрыяльную, вучэбную і матэрыяльна-тэхнічную, выведвальную і эканамічную падтрымку для развіцця яе узброеных сілаў», — гаворыцца ў заяве.

Адзначаецца, што Украіну працягнуць падтрымліваць у абароне яе сетак ад кіберінцыдэнтаў і ў сферах энергетычнай бяспекі ядзерных матэрыялаў і аб'ектаў, экалогіі і водакарыстання.

«З мэтай устойлівага пасляваеннага мірнага ўрэгулявання мы гатовыя дасягнуць дамоўленасцяў разам з зацікаўленымі краінамі і ўстановамі і Украінай адносна ўстойлівых абавязальніцтваў у сферы бяспекі, каб дапамагчы Украіне абараніць сябе, забяспечыць яе свабодную і дэмакратычную будучыню і стрымліваць будучую расійскую агрэсію», — гаворыцца ў заяве.

У саміце G7 прыняў удзел прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, які ў відэазвароце падзякаваў за ўжо аказаную падтрымку і расказаў пра крокі, якіх чакае ў будучыні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31