Знайсці
27.06.2022 / 18:55РусŁacБел

63-гадовую палітзняволеную Ірыну Алябовіч асудзілі да трох гадоў калоніі

27 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска агучылі вырак палітзняволенай Ірыне Алябовіч. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў жанчыну вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 364 («Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў»), 368 («Абраза Лукашэнкі») і 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»)., паведамляе «Вясна».

Прысуд — тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама вядома, што яна мусіць выплаціць штраф.

Ірына была затрыманая 28 сакавіка 2022 года на падставе крымінальнай справы аб абразе Мікалая Карпянкова. Да яе з вобшукам прыйшлі два міліцыянты, забралі тэлефон, праверылі нік у тэлеграме, пасля гэтага паказалі сваю раздрукоўку з яе нікам і каментаром, і арыштавалі.

Потым Ірыну перавялі ў Жодзіна. У жанчыны праблемы з ціскам і цукровы дыябет, але ёй не аказвалася неабходная медыцынская дапамога за кратамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера