Знайсці
28.06.2022 / 00:23РусŁacБел

Журналістку «Дажджу» прызналі іншаземным агентам за грашовы перавод з Беларусі

«Я даведалася, за што мяне прызналі іншагентам, і гэта вельмі смешна. Я агент Беларусі!» — напісала ў фэйсбуку журналістка расійскага тэлеканала «Дождж» Марыя Барзунова і патлумачыла, што стала фармальнай падставай для надавання ёй такога статусу.

Фота: фэйсбук Марыі

Замежным фінансаваннем журналісткі расійскі Мінюст прызнаў наступныя грашовыя пераводы.

Першае — ад калегі і прыяцелькі з Беларусі. З сакавіка 2019-га па май 2020-га тая перавяла журналістцы агулам 10 270 расійскіх рублёў (486 беларускіх рублёў).

Другое — ад журналіста з ЗША, які раней працаваў на Moscow Times, а цяпер — на Wall Street Journal. Ён з ліпеня 2020-га па лістапад 2021-га перавёў Марыі 1290 расійскіх рублёў (61 беларускі рубель).

Марыя асвятляла падзеі ў Беларусі пасля выбараў 2020 года. Летась яна выпусціла фільм «Краіна ў выгнанні: як беларусы бягуць ад рэжыму Лукашэнкі».

Тэлеканал «Дождж» таксама прызнаны ў Расіі іншагентам — у жніўні 2021 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
18
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930