Знайсці
28.06.2022 / 08:29

Мядзведзеў: Уступленне Украіны ў НАТА можа прывесці да Трэцяй сусветнай вайны, а Фінляндыі — не

Намеснік кіраўніка Рады бяспекі Расіі, экс-прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ўступленне Украіны ў НАТА можа прывесці да Трэцяй сусветнай вайны. Прычына — Крым і «рознае разуменне статусу рэгіёнаў».

«Любая спроба паквапіцца на Крым — гэта абвяшчэнне вайны нашай краіне. І калі гэта робіць краіна, якая ўваходзіць у НАТА, гэта канфлікт з усім паўночнаатлантычным альянсам. Трэцяя сусветная вайна. Татальная катастрофа», — сказаў Мядзведзеў у інтэрв'ю «Аргументам і фактам».

У гэтым кантэксце намеснік кіраўніка Рады бяспекі РФ мяркуе, што ўступленне ў Альянс Фінляндыі і Швецыі «нічым не пагражае» РФ.

«Далучэнне Швецыі і Фінляндыі да НАТА нічым асабліва новым нам не пагражае. Гэтыя краіны раней знаходзіліся з Расіяй у адносінах, якія можна назваць досыць паважлівымі і ўзаемна добразычлівымі. Хоць у мінулым, вядома, рознае здаралася. Цяпер у нас з гэтымі краінамі няма і не прадбачыцца тэрытарыяльных спрэчак і нават падстаў для іх», — заявіў Мядзведзеў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
Сумна
Абуральна
20
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31