Знайсці
28.06.2022 / 11:07РусŁacБел

Цяжкая раніца ў Краменчугу: надзеі дастаць жывых з-пад завалаў амаль няма

Ратавальныя працы на месцы знішчанага расійскай ракетай гандлёвага цэнтра ў Краменчугу працягваліся ўсю ноч, але, як перадае з месца карэспандэнт BBC, надзеі на выратаванне кагосьці амаль няма.

Аперацыя пераходзіць да стадыі даставання целаў.

«Большая частка даху абвалілася, пакінуўшы асмаленую і скрыўленую абалонку», — перадае журналіст з месца падзей.

Афіцыйная статыстыка наступства расійскай ракетнай атакі — 18 загінулых, 59 пацярпелых і дзясяткі зніклых без вестак. У горадзе абвясцілі трохдзённую жалобу.

Тым часам Мінабароны Расіі заявіла, што паветрана-касмічныя сілы РФ нанеслі ў Краменчугу ўдар па «ангарах з узбраеннем і боепрыпасамі, якое паступіла ад ЗША і еўрапейскіх краін»

Як сцвярджае ведамства, пажар у ГЦ, які нібыта не працаваў, здарыўся ў выніку дэтанацыі гэтых боепрыпасаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
18
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930