Знайсці
28.06.2022 / 15:40

Павел Севярынец склаў у няволі хрысціянскую віктарыну з 330 пытанняў

Пытанні Павел складаў цягам двух гадоў зняволення ў Мінску, Магілёве і Шклове.

Пра складзеную палітвязнем віктарыну паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Вольга Севярынец.

«Ва ўсім кашмары, які навокал, я вынайшла для сябе формулу выжывання — не наракаць, маліцца, дапамагаць, рабіць, што можаш, і імкнуцца хоць кропкава змяніць тое, што не дае супакою», — напісала Вольга Севярынец.

«Думаю, што па такім жа прынцыпе дзейнічае і Павел. Сёння мы скончылі дапрацоўваць віктарыну, якую Паша складаў каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве і Шклове.

330 пытанняў, 10 тэмаў — хрысціянская віктарына «Дрэва жыцця», прысвечаных вядомым людзям, падзеям, паняццям, а таксама беларусам, якія верылі ў Бога і змянялі гэтую краіну. З30 цікавых фактаў, пры чытанні якіх раз-пораз у галаве мільгае думка: «Нічога сабе!»

Цяпер мы пускаем віктарыну ў плаванне — як хлеб па водах. Па спасылцы яна будзе даступная для спампоўвання. Ведаю, што некаторыя цэрквы ўжо выкарыстоўвалі віктарыну для сваіх моладзевых служэнняў. У ідэале мы хочам стварыць з яе мабільную гульню. Мы ўпэненыя, што яна будзе карысная многім. Будзем чакаць і вашых ідэй па выкарыстанні.

Прайсці віктарыну можна па спасылцы.

Павел Севярынец быў затрыманы 31 мая 2020 года. У маі 2021 яго і яшчэ шэсць палітвязняў прысудзілі ад чатырох да сямі гадоў калоніі. Паўлу далі сем гадоў. 

Падтрымаць Паўла Севярынца можна, напісаўшы па адрасе: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Канстанцінавіч Севярынец.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31