Знайсці
28.06.2022 / 19:26

Дынько: Калі рускія няздольныя ўзяць Чарнігаў, то пра які напад на Літву можа ісці гаворка

Напад Расіі на Літву непазбежны, мяркуе Андрэй Стрыжак. «Абсалютна памылкова,— адказаў яму ў сацсетках Андрэй Дынько. — Ru армія аказалася няздольная ўзяць Чарнігаў. Пра які напад на краіну НАТА у такім разе можа быць гаворка? І тым больш цяпер, калі Ru армія выматаная Украінай»,— напісаў Дынько.

Літва заняла адназначную пазіцыю адносна вайны ва Украіне. На фота: «Пуцін, цябе чакае Гаага», транспарант на будынку Віленскай мэрыі

Допіс Андрэя Дынько выклікаў жывое абмеркаванне.

На меркаванне аднаго з каментатараў «Напад не, а блакаванне літоўскіх партоў цалкам магчыма» Дынько адказаў, што «рашэнне пра ўвядзенне блакады санкцыйнага транзіту прымалася не ў Вільні, а ў Брусэлі, і яму папярэднічалі чыста матэматычныя разлікі. Літва не прымае такія рашэнні ў адзіночку. Такія рашэнні прымае НАТА, на аснове скрупулёзнага аналізу».

«Узяць Чарнігаў не змагла, але авіябомбаў папаскідвала на жылыя дамы»,— адзначыла трывогу многіх Яўгенія Парашчанка.

«На НАТА не папаскідваеш — проста таму, што ў НАТА ёсць чым збіваць», — заўважыў Андрэй Дынько.

Многія яго апаненты трымаюцца думкі, што Расія гатовая ісці далей. Рэпліка Вольгі Ярохінай «Пра немагчымасць і нелагічнасць нападу РФ на Кіеў я чула вельмі шмат перад 24 лютага. Няма тут логікі» сабрала шмат лайкаў.

«Ды не, там то была і стапрацэнтавая магчымасць і стапрацэнтавая лагічнасць (у логіцы расійскіх імперыялістаў), таму што ў Расіі была татальная перавага ў сілах, а свет быў маральна гатовы да здачы Украіны. Тут — усё наадварот. Масква аслабленая, а свет настроены біцца. Таму — выключана», — перакананы Дынько.

«Істэрыка — сімптом слабасці, а не сілы»,— заўважыў ён адносна істэрыкі ў расійскіх СМІ.

Андрэй Стрыжак, аднак, застаецца пры сваім перакананні: «Я кажу не пра напад, а пра вайну. І не кажу, што яна адбудзецца заўтра. Я кажу пра тое, што ёсць толькі дзве стратэгіі наконт Калініградскага анклава — сысці з яго, альбо прабіваць сухапутны шлях да яго.

Вайна непазбежная праз змену балансу сілаў на Балтыцы, у якім РФ пасля ўступлення ў НАТА Фінляндыі і Швецыі, будзе мець найгоршыя стратэгічныя пазіцыі з часоў Паўночнай вайны.

Рускія паспрабуюць вярнуць баланс на сваю карысць. Пытанне часу», — мяркуе Стрыжак.

«Ëсць яшчэ варыянт — прымірыцца з новай рэальнасцю і жыць далей як апошнія 30 гадоў», — парыруе Дынько.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31