Знайсці
28.06.2022 / 16:57

Макрон: Расія не можа і не павінна выйграць вайну

Расія не можа і не павінна выйграць вайну, заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон на прэс-канферэнцыі па выніках саміту «Вялікай сямёркі» ў Баварыі.

Фота: AP

«Наша падтрымка Украіны і нашы санкцыі супраць Расіі будуць захоўвацца да таго часу, пакуль гэта неабходна, і з той інтэнсіўнасцю, якая неабходная, у бліжэйшыя тыдні і месяцы», — заявіў ён.

Гаворачы аб імкненні прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага спыніць вайну ва Украіне да канца года, Макрон адказаў: «Ніхто не разглядае пытанне аб заканчэнні вайны ў бліжэйшыя тыдні ці месяцы». Ён выказаў надзею, што выхад з вайны будзе знойдзены да канца года, але толькі пры ўмове, што «Расія не можа і не павінна перамагчы».

Французскі лідар адмовіўся называць Расію «дзяржавай, якая спансуе тэрарызм», да чаго раней заклікаў Зяленскі.

У той жа час Макрон назваў расейскі ракетны ўдар па ўкраінскім гандлёвым цэнтры «вайсковым злачынствам».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
Сумна
1
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31