Знайсці
28.06.2022 / 17:10

Сейм Літвы забараніў імпарт расійскага газу ў краіну. Выключэнне — яго транзіт у Калінінград

Літва заканадаўча забараніла імпарт у краіну расійскага прыроднага газу, за выключэннем яго транзіту ў Калінінградскую вобласць РФ.

У аўторак Сейм прыняў адпаведныя папраўкі да Закона аб прыродным газе: «за» прагаласавалі 123 члены Сейма, двое ўстрымаліся. Згодна з новым законам, газатранспартная сістэма краіны і тэрмінал звадкаванага прыроднага газу (СПГ) кампаніі Klaipedos nafta будуць даступныя толькі пастаўшчыкам з краін, якія не ўяўляюць пагрозы нацыянальнай бяспекі, за выключэннем пастаўшчыкоў, якія транспартуюць газ транзітам у Калінінград, паведамляе Delfi.lt.

Яшчэ ў пачатку сакавіка Klaipedos nafta прыпыніла прыём грузаў расійскай кампаніяй «Новатэк» пасля таго, як Еўрасаюз увёў з-за вайны на Украіне санкцыі ў дачыненні да расійскага алігарха Генадзя Цімчанкі, якога можна лічыць асобай, што кантралюе групу «Новатэк». Акрамя таго, з красавіка Літва, дамагаючыся поўнай незалежнасці ад «Газпрама» і адказваючы на энэргетычны шантаж Расіі ў Еўропе і вайну ва Украіне, цалкам адмовілася ад паставак расійскага газу па трубаправодзе. У цяперашні час расійскі газ працягвае транспартавацца транзітам праз Літву ў Калінінград, але ў адрознага ад звычайнага тэхнічным рэжыме, які забяспечвае толькі перадачу колькасці газу, неабходнага для транзіту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31