Знайсці
28.06.2022 / 18:13РусŁacБел

Затрымалі гродзенскага актывіста Дзмітрыя Бандарчука

Гэта адбылося раніцай 28 чэрвеня. Паведаміў пра затрыманне намеснік старшыні партыі БНФ Вадзім Саранчукоў у сваім фэйсбуку.

Дзмітрый Бандарчук — 42-гадовы гродзенскі палітычны актывіст. У мінулым кіраваў кампаніяй «Гавары праўду» у Гродзенскай вобласці. Удзельнічаў як кандыдат у мясцовых выбарах, паведамляе hrodna.life.

Прасоўваў ідэі рэгіянальнага развіцця, быў у працоўнай групе Гродзенскага гарвыканкама па выбары турыстычнага брэнда горада. Быў адным з арганізатараў свята на Дзень Волі ў 2017—2019 гадах. У час выбарчай кампаніі 2020 года быў актывістам штаба Валерыя Цапкалы.

У жніўні 2020 года ўдзельнічаў у перамовах паміж пратэстоўцамі і мясцовымі ўладамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930