З Расіі сыходзіць уладальнік вядомых алкагольных брэндаў
З Расіі сыходзіць брытанская кампанія Diageo, паведамляе «Коммерсант». Ёй належаць такія славутыя алкагольныя брэнды, як Smirnoff, Johnnie Walker, Guinness, Baileys, Captain Morgan і іншыя.
Фота: diageo.com
У заяве кампаніі гаворыцца, што працэс сыходу з рынку зойме каля шасці месяцаў. У гэты перыяд вытворца будзе падтрымліваць сваіх супрацоўнікаў, ім будзе давацца пашыраны пакет кампенсацыйных выплат пры поўным выкананні расійскага заканадаўства.
Diageo пастаўляла прадукцыю ў 70 тысяч магазінаў і 19 тысяч рэстаранаў і бараў у Расіі.
У сакавіку кампанія абвясціла, што часова прыпыняе імпарт спіртных напояў у Расію пасля пачатку яе вайны з Украінай. З таго моманту Diageo прадавала наяўныя ў Расіі запасы прадукцыі.
3
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Акрываўлены конь праімчаўся галопам па цэнтры Лондана
 1
Беларусь распрацоўвае лазерную зброю
 3
Затрыманы расказаў, якія цяпер умовы на Акрэсціна
 4
«Я ж думаў, што гавару па-руску, а мяне ні ў водны тэатральны не ўзялі». Зянон Пазняк — пра юнацтва, мемы пра сябе і як паставіў Лукашэнку на месца
 30
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера