Знайсці
28.06.2022 / 21:32РусŁacБел

Балгарыя высылае адразу 70 супрацоўнікаў расійскага пасольства. Іх падазраюць у шпіянажы

Балгарыя аб'явіла пра высылку ўжо ў канцы тыдня 70 супрацоўнікаў расійскага пасольства — дыпламатаў і прадстаўнікоў тэхнічнага персанала. Іх падазраюць у шпіянажы. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Балгарыі Кірыл Петкаў. Ён упэўнены, што расіяне выкарыстоўвалі працу ў пасольстве як прыкрыццё.

Міністэрства замежных спраў Балгарыі

«Я хацеў бы сказаць усім замежным дзяржавам, не толькі Расіі, што ў нас ёсць службы, якія абараняюць інтарэсы краіны, і любы, хто працуе супраць інтарэсаў Балгарыі, будзе высланы назад», — падкрэсліў Петкаў.

У Балгарыі павінны цяпер застацца толькі 23 расійскія дыпламаты і 25 тэхнічных супрацоўнікаў. Гэта адпавядае цяперашняй колькасці супрацоўнікаў пасольства Балгарыі ў РФ. Аднак Расія ўжо рыхтуе меры ў адказ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера