Знайсці
28.06.2022 / 21:40РусŁacБел

З Турцыяй дамовіліся, яна не будзе стаяць на шляху Фінляндыі і Швецыі ў НАТА

Адміністрацыя прэзідэнта Фінляндыі Саўлі Нііністэ паведаміла, што перамовы з Турцыяй скончыліся поспехам і гэтая краіна не будзе пярэчыць уступленню Фінляндыі і Швецыі ў НАТА.

Фота: Fotodom

«У Мадрыдзе, перад пачаткам саміту НАТА, мы правялі грунтоўную сустрэчу з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам і прэм'ер-міністрам Швецыі Магдаленай Андэрсан пры садзейнічанні генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга.

У выніку міністры замежных спраў падпісалі трохбаковы мемарандум, які пацвярджае, што Турцыя на мадрыдскім саміце на гэтым тыдні падтрымае запрашэнне Фінляндыі і Швецыі стаць членамі НАТА. Дэталёвыя крокі па нашаму ўступленню ў НАТА будуць узгодненыя на працягу наступных двух дзён», — гаворыцца ў паведамленні.

У той жа час генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг абвясціў, што Турцыя, Швецыя і Фінляндыя падпісалі сумесны мемарандум па пытаннях, якія турбавалі Турцыю. Абедзве паўночнаеўрапейскія краіны, маўляў, пагадзіліся супрацоўнічаць з Турцыяй, каб спрыяць яе бяспецы і гэта адкрыла дарогу абодвум краінам у НАТА.

Столтэнберг абвясціў, што ў рамках пагаднення Анкара дамаглася ад Швецыі і Фінляндыі абяцання аб экстрадыцыі абвінавачаных ёй у тэрарызме мігрантаў назад у Турцыю.

«Экстрадыцыя — гэта высакародная рэч, якую робяць саюзнікі па НАТА з людзьмі, асуджанымі за тэрарыстычную актыўнасць», — падкрэсліў Столтэнберг. Сам ён у сваёй заяве назваў Рабочую партыю Курдыстана тэрарыстычнай арганізацыяй.

У сваю чаргу, канцылярыя турэцкага прэзідэнта паведаміла, што атрымала абяцанні канкрэтных крокаў па экстрадыцыі асоб, якія абвінавачваюцца ў тэрарызме, а таксама адмене эмбарга на супрацоўніцтва ў сферы ўзбраенняў з боку краін Паўночнай Еўропы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930