Знайсці
29.06.2022 / 09:18

АНТ упершыню назвала праўдзівую лічбу. Але прамаўчала пра іншую

Тэлеканал АНТ паведамляе, што Польшча перажывае складаныя часы з рэкорднай інфляцыяй, і палякі вымушаныя эканоміць нават на прадуктах. Але прапагандысты змаўчалі пра лічбы інфляцыі ды іншыя аналагічныя паказчыкі ў Беларусі. «Наша Ніва» прыводзіць іх у параўнанні.

«Ваенная дапамога Польшчы Украіне ўжо склала паўпрацэнта польскага ВУП, пры гэтым Варшава працягвае абяцаць Кіеву мільярды. Самі ж палякі зацягваюць паясы. Сем'і з сярэднім прыбыткам і ніжэй эканомяць на забаўках, паліве і нават прадуктах», — малюе апакаліптычную карціну АНТ. 

«Імкліва растуць плацяжы па крэдытах. Нацбанк Польшчы спрабуе задушыць інфляцыю высокімі стаўкамі. У маі інфляцыя дасягнула амаль 14% — гэта рэкорд за чвэрць стагоддзя. Гэтак жа рэкордна падаюць і даходы насельніцтва. І аптымістычных прагнозаў польскія аналітыкі не даюць», — змрочна кажа дыктар АНТ. 

14%-ая інфляцыя ў Польшчы ў маі 2022 года ў параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года — гэта не фэйк. Інфляцыя і праўда разагналася ва ўсім свеце. Такіх высокіх паказчыкаў у Польшчы не было з 1998 года.

Але АНТ не згадвае, што ў Беларусі інфляцыя яшчэ большая. У маі 2022 года гадавая інфляцыя ў нас склала ажно 17%. І больш за тое, за 25 гадоў не было ніводнага года, калі б у Беларусі інфляцыя была ніжэйшая за польскую. 

У ХХІ стагоддзі інфляцыя ў Польшчы ўсе гады складала адназначныя паказчыкі. У некаторыя гады ў Польшчы ўвогуле назіралася дэфляцыя. Вось як раслі цэны там:

Год

Інфляцыя, %

2001

5,5

2002

1,9

2003

0,8

2004

3,5

2005

2,1

2006

1,0

2007

2,5

2008

4,2

2009

3,5

2010

2,6

2011

4,3

2012

3,7

2013

0,9

2014

0,0

2015

-0,9

2016

-0,6

2017

2,0

2018

1,6

2019

2,3

2020

3,4

2021

5,1

Беларусі такія лічбы і не сніліся. Адносна паспяховымі гадамі ў нас лічыліся тыя, калі інфляцыя была адназначнай. 

Прапагандысты ў сваім сюжэце свядома звязваюць павышэнне інфляцыі з ваеннай дапамогай Польшчы Украіне. Але гэта — хлусня.

Павышэнне цэн у свеце мае глабальны характар, і пачалося яно яшчэ да актыўнай фазы ўкраінска-расійскай вайны. Сярод галоўных прычын такой высокай інфляцыі ў свеце на першым месцы кавід, які выклікаў каласальныя збоі ў ланцужках паставак тавараў і кампанентаў для вытворчасці.

Наступная істотная прычына — энергетычны крызіс у Еўропе, звязаны з дэфіцытам газу і рэкорднымі цэнамі на спотавым рынку. Дарэчы, менавіта энерганосьбіты ў Польшчы выраслі найбольш у цане ў параўнанні з іншымі таварамі. Варта нагадаць і пра энергетычную газавую вайну, якую развязала супраць Еўропы Расія, што выкарыстоўвае газ як геапалітычную зброю.

Што да дапамогі Украіне, то давайце параўнаем яе з памерам золатавалютных рэзерваў. У Польшчы рэзервы складаюць 156 мільярдаў. Для параўнання, у Беларусі — 7 мільярдаў. Такім чынам, на ваенную дапамогу Польшча патраціла суму, якая прыкладна роўная 1,5% ад золатавалютнага запасу. Ізноў параўнаем. Золатавалютныя рэзервы Беларусі за май знізіліся на 352 мільёны даляраў, або прыкладна на 5%.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
55
Панылы сорам
13
Ха-ха
61
Ого
6
Сумна
6
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31