Знайсці
29.06.2022 / 09:58РусŁacБел

СК скончыў расследаванне падпалу шафы на чыгунцы. Следчыя пагражаюць партызанам расстрэлам

Ноччу з 28 лютага на 1 сакавіка трое мужчын падпалілі рэлейную шафу на чыгунцы, пасля былі затрыманыя.

Цяпер ім выставілі абвінавачванні па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні);
  • ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму, здзейснены групай і які пацягнуў за сабой цяжкія наступствы);
  • ч.ч. 2,4 арт. 309 (наўмыснае псаванне шляхоў зносін, якое прывяло да цяжкіх наступстваў);
  • ч. 1 ст. 356 (здрада дзяржаве).

Псаванне абсталявання на чыгунцы адбывалася ў Беларусі адразу пасля нападу Расіі на Украіну. У выніку быў запаволены рух чыгуначных саставаў з расійскімі войскамі і тэхнікай, а сілавікі былі вымушаныя ўзмацніць ахову чыгункі.

Варта адзначыць, што ў паведамленні СК у Тэлеграме абвінавачаных называюць «здраднікамі радзіме», хаця суд яшчэ нават не пачынаўся. СК таксама сцвярджае, што мужчына пагражае смяротнае пакаранне, хоць на момант затрымання папраўкі ў закон яшчэ не былі прыняты.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
33
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930