Знайсці
29.06.2022 / 14:01РусŁacБел

Да пенсіянеркі прыйшоў кур'ер забраць $20 000 за «выратаванне сына», а яна замкнула яго і выклікала міліцыю

Пажылой мінчанцы паступіў званок ад ашуканцаў: яе сын нібыта трапіў у ДТЗ і для вызвалення яго ад адказнасці неабходна $ 20 тысяч. Праз некаторы час па грошы прыехаў кур'ер. Далей усё пайшло па сцэнары пенсіянеркі, піша Onliner.by.

Западозрыўшы нядобрае, пацярпелая замкнула кур'ера ў кватэры і выклікала міліцыю.

Міліцыянты прыехалі і затрымалі кур'ера з доказамі злачынства. Той патлумачыў, што заданне атрымаў у групе ў тэлеграме, дзе размяшчаюцца вакансіі з працай і магчымасцямі падпрацоўкі. Адрас атрымання пасылкі ён атрымаў там жа.

Міліцыя нагадвае, што асобы, што выконваюць ролю кур'ера, нароўні з арганізатарамі злачынных схем становяцца фігурантамі крымінальных спраў.

Заведзена крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930