Знайсці
29.06.2022 / 15:44

«Аленка, яны мяне забіваюць!» Палітвязня Гундара прывялі ў суд у адных трусах і прыкавалі да клеткі

Уладзімір Гундар праходзіць у «справе Аўтуховіча» аб «тэрарызме».

Уладзімір Гундар

«Суд пачаўся сёння з жаху, — распавяла BPN ягоная жонка Алена Гундар. — Заходзім з адвакатамі, а Валодзя распрануты да майткоў і прыкаваны да клеткі. Рукі разведзеныя максімальна. Ён мяне пабачыў і крыкнуў: «Паглядзі, Аленка, яны мяне забіваюць!»

Паводле яе слоў, адвакат падбегла і папрасіла аслабіць кайданкі, але ніхто не адрэагаваў.

Уладзімір Гундар абвесціў сухую галадоўку. 

Ён таксама звярнуўся да суддзі Філатава: «Я ведаю, ты забіў майго сябра, дык забі і мяне, страляй». Філатаў судзіў таксама палітвязня Вітольда Ашурка, які пасля загінуў у калоніі.

Пасля пачатку пасяджэння актывіст грымеў кайданкамі, спяваў гімн БНР.

Калі ён закончыў, Філатаў выдаліў яго з залі суда.

Уладзімір Гундар — баранавіцкі афганец, інвалід другой групы. Яго абвінавачваюць у стварэнні злачыннай арганізацыі і замаху на захоп улады.

Чытайце таксама:

«Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Падрабязнасці таго, што адбываецца на працэсе Аўтуховіча, уражваюць і вымушаюць задумацца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
26
Абуральна
129
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31