Знайсці
29.06.2022 / 18:22

У Мінску мужчына напаў на школьніцу з шарыкавай ручкай

У мінскай Чыжоўцы 29 чэрвеня мужчына напаў на школьніцу, паваліў яе на зямлю і ўдарыў у шыю шарыкавай ручкай. Дзякуючы сведкам яго затрымалі па гарачых слядах, расказалі ў прэс-службе МУС Мінска.

Відавочцы 29 чэрвеня паведамілі ў міліцыю, што каля прыпынку грамадскага транспарту па вуліцы Убарэвіча невядомы мужчына напаў на дзяўчынку. Паваліўшы яе на зямлю, ён нанёс некалькі удараў у шыю шарыкавай ручкай, а потым схаваўся.

На месца здарэння выехалі міліцыя і медыкі. Пацярпелую, 11-гадовую школьніцу, даставілі ў бальніцу і пасля аказання медыцынскай дапамогі адпусцілі.

Аператыўнікі неўзабаве затрымалі падазраванага. Гэта аказаўся 35-гадовы беспрацоўны, раней судзімы за пагрозу забойствам і прысваенне маёмасці.

Затрыманы паведаміў, што да гэтага некалькі дзён запар піў спіртное, але растлумачыць прычыну сваёй агрэсіі не змог. Супраць яго распачатая крымінальная справа за асабліва злоснае хуліганства.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31