Знайсці
30.06.2022 / 15:48РусŁacБел

Лукашэнка: Мінск і Масква яшчэ не адказалі люстэркава на ваенную актыўнасць НАТА

Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня сустрэўся з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым. Па яго словах, Мінск і Масква яшчэ не адказвалі люстэркава на ваенную актыўнасць НАТА, паведамляе яго прэс-служба.

Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь і Расія яшчэ не адказвалі люстэркава на трэніроўкі заходняй авіяцыі па ўжыванні ядзернай зброі:

«Ніякай інсцэніроўкі там не было. І пра ядзерную зброю і іншае. Мы яшчэ паўкроку зрабілі. Яны ж лётаюць, трэніруюцца. Навошта трэніруюцца, навошта ядзерныя балванкі возяць? Для таго, каб ядзерную бомбу заўтра ў самалёт пакласці і скінуць туды, куды трэба. Таму мы яшчэ люстэркава не адказвалі. Склады боепрыпасаў ядзерных у Расіі, у нас іх няма. І, як Пуцін правільна сказаў, у шасці кропках, шасці краінах знаходзяцца іх ядзерныя боегалоўкі».

Ён дадаў, што складоў ядзерных боепрыпасаў у Беларусі няма, але трэба быць гатовымі да любога развіцця падзей і «трымаць порах сухім».

«Мы павінны порах трымаць сухім па ўсіх напрамках. І не трэба там енчыць, крычаць, што «тут Пуцін захапіў Беларусь», што хоча, тое і робіць»… у нас узгодненая разумная палітыка дзвюх суверэнных дзяржаў, за якую перш за ўсё адказваюць Макей і Лаўроў», — сказаў ён. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
22
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930