Знайсці
30.06.2022 / 19:10РусŁacБел

Грамадзянам Польшчы з 1 ліпеня дазволілі бязвізавы ўезд у Беларусь

Дзяржаўны памежны камітэт паведаміў, што «ў мэтах падтрымання добрасуседскіх адносін» Лукашэнка ўвёў часовы бязвізавы рэжым для грамадзян Польшчы. Новаўвядзенне будзе дзейнічаць з 00 гадзін 1 ліпеня па 31 снежня ўключна.

Тлумачыцца, што грамадзянам Польшчы можна будзе перасякаць мяжу без візы ў пунктах пропуску на беларуска-польскім участку мяжы. Таксама ім будзе дазволена наведванне памежнай зоны без пропуску. Пры ўездзе ў Беларусь у пункце пропуску дастаткова будзе вусна паведаміць супрацоўніку органаў памежнай службы аб намеры наведаць памежную зону з пазначэннем населеных пунктаў і мэты іх наведвання.

Для бязвізавага ўезду ў Беларусь палякам неабходна будзе прад'явіць толькі сапраўдны дакумент для выезду за мяжу, зялёную карту (пры ўездзе на машыне), а таксама мець пры сабе медыцынскую страхоўку. ПЛР-тэст ці сертыфікат аб вакцынацыі не патрабуюцца.

Раней бязвізавы рэжым быў уведзены таксама для грамадзян Літвы і Латвіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
5
Ха-ха
8
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930