Знайсці
01.07.2022 / 08:03РусŁacБел

У выніку ракетнага ўдару па Адэскай вобласці загінула 18 чалавек

Уначы быў здзейснены ракетны ўдар па Адэскай вобласці. Расіяне выпусцілі тры ракеты.

У выніку начнога ракетнага ўдару самалётаў стратэгічнай авіяцыі Ту-22 у кірунку Чорнага мора па Белгарад-Днястроўскім раёне Адэскай вобласці трыма ракетамі Х-22 пашкоджаны шматкватэрны дом і дзве базы адпачынку.

Паведамляецца, што ўдар быў нанесены па населеным пункце Сяргееўка Белгарад-Днястроўскага раёна.

На раніцу вядома пра 18 загінулых, з іх 1 дзіця. Параненыя 31 чалавек, сярод якіх чацвёра дзяцей і цяжарная жанчына. Выратаваныя з-пад завалаў 8 чалавек, з іх 3 дзяцей.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
21
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930