Знайсці
01.07.2022 / 10:13

Што можна было купіць за 20000 беларускіх рублёў да дэнамінацыі і на што хопіць двух рублёў цяпер

1 ліпеня спаўняецца шэсць гадоў, як беларусы перасталі быць мільянерамі. Intex-press параўнаў пакупніцкую здольнасць беларускай валюты ў чэрвені 2016 года і чэрвені 2022-га.

 

Фота: Intex-press

Да дэнамінацыі 2016 года два сёлетнія беларускія рублі былі роўныя 20000.

Вось што «змяшчалася» ў 20000 рублёў у чэрвені 2016 года:

упакоўка сыру наразнога 150 грамаў,

або пакет малака, батон і пакуначак з прыправай,

або маленькая бутэлька піва і слоічак плаўленага сыру,

або дзясятак яек і 350 грамаў агуркоў,

або пяць глазураваных сыркоў. 

Груба кажучы, у 2016 годзе на гэтыя грошы можна было паесці.

У чэрвені 2022 года на 2 рублі з вышэйпералічанага можна купіць хіба што пакет малака

або слоічак плаўленага сыру,

або 690 грамаў агуркоў,

або два глазураваныя сыркі.

Пакупніцкая здольнасць беларускага рубля за гэтыя гады знізілася і ў далярах:

калі ў чэрвені 2016 года 20000 рублёў — гэта быў амаль даляр, то ў чэрвені 2022 года 2 рублі — гэта ўсяго толькі 78 цэнтаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
33
Ха-ха
30
Ого
2
Сумна
79
Абуральна
14
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31