Знайсці
01.07.2022 / 12:25РусŁacБел

Польшча спыняе выплаты ўкраінскім бежанцам

Украінскім уцекачам у Польшчы спыняць выплату дапамогі. Сацвыплаты пакінуць толькі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, цяжарных жанчын і шматдзетных сем'яў паведамляе korrespondent.net

Фота: AP

У Польшчы з 1 ліпеня ўкраінскім бежанцам спыняць выплату дапамогі ў памеры 40 злотых на суткі. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МУС Польшчы і ўпаўнаважаны ўрада па справах бежанцаў Павел Шэфернакер.

«Мы перакананыя, што многія людзі ў Польшчы здольныя стаць незалежнымі і адаптавацца», — заявіў ён.

Пры гэтым Шэфернакер адзначыў, што некаторым катэгорыям бежанцаў выплаты будуць працягнутыя — у прыватнасці, людзям з абмежаванымі магчымасцямі, цяжарным жанчынам і шматдзетным сем'ям.

«Мы выплачваем велізарную сацыяльную дапамогу — ад 300 злотых для кожнага да 500 злотых на кожнае дзіця і іншых асоб, якія маюць патрэбу ў сацыяльных выплатах. Таксама мы бачым, што многія ўкраінцы шукаюць працу і знаходзяць яе. Мы хочам стымуляваць іншых быць актыўнымі», — падкрэсліў Шэфернакер.

Ён дадаў, што чатыры месяцы поўнай абароны — гэта дастатковы час для адаптацыі ў краіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера