Знайсці
01.07.2022 / 15:30РусŁacБел

«Прывыкаць да добрага не варта»… У палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага цяпер — чырвоная бірка

Дзмітрыя Дубоўскага паставілі на прафулік як «схільнага да ўцёкаў» — цяпер у яго чырвоная бірка.

Сястра анархіста Дзмітрыя Дубоўскага, асуджанага да 18 гадоў калоніі, напісала, што палітвязень у калоніі цяпер ходзіць з чырвонай біркай. Гэта значыць, што адміністрацыя паставіла яго на прафілактычны ўлік як «схільнага да ўцёкаў».

Ад былых вязняў вядома, што зняволеных з чырвонымі біркамі не водзяць на прамзону. Акрамя гэтага, Дзмітрыя пазбавілі працяглага спаткання.

Праваабаронцы прыводзяць урывак ліста палітвязня ад 16 чэрвеня: «Ну, а ў астатнім, усё стабілізуецца, дні падобныя адзін да аднаго, спрабую выпрацаваць для сябе распарадак і ўсё такое. Аднак адных маіх жаданняў і планаў тут недастаткова… І так, ты маеш рацыю, з бандэроллю, мабыць, трэба паспяшацца, як і з многімі іншымі момантамі. Зрэшты, пра верагодныя абмежаванні і страты мы з табой ужо не раз казалі, так што цешыць сябе, як і прывыкаць да добрага, не варта…»

Дзмітрыя можна падтрымаць лістамі і паштоўкамі: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Дзмітрыю Мікалаевічу Дубоўскаму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930