Знайсці
01.07.2022 / 16:22 1

Алег Гайдукевіч прызнаўся, што развёўся з жонкай

Прызнанне дэпутат зрабіў у праграме «Скажинемолчи» на Беларусь-1, піша belarus.kp.ru.

Марыя і Алег Гайдукевічы

«Я б не хацеў у гэтую тэму апускацца, таму што лічу, што там, дзе ёсць дзеці, яны заўсёды гэта хваравіта ўспрымаюць, — заўважыў Гайдукевіч у праграме «Скажинемолчи» на канале «Беларусь 1». — Скажу толькі адно: я лічу сябе добрым бацькам. Напэўна, я буду добрым дзядулем. Але я не самы добры муж. У сілу, можа быць, свайго характару і працы.

Вядома, што са сваёй жонкай Марыяй Алег Гайдукевіч пазнаёміўся ў мінскім «Мэдысан клубе» на пачатку 2000-х.

Паводле яго слоў, ён не ведаў, што яна дачка на той момант старшыні Дзяржкамітэта па каштоўных паперах Рэспублікі Беларусь Валянціна Шухно. Да таго ж у Мінску яна ў той час ужо не жыла, а перабралася ў Амерыку, і прыехала на радзіму толькі аформіць дакументы і забраць з сабой маці. А ў выніку выйшла замуж за оперупаўнаважанага АБЭЗ Фрунзенскага РУУС Алега Гайдукевіча і засталася ў Мінску.

Банкір па прафесіі, Марыя пасля замужжа і нараджэння дзвюх дачок памяняла сферу дзейнасці — стала выкладчыцай ёгі, адкрыла сваю студыю.

Прычыны расставання з жонкай Алег Гайдукевіч не агучыў. Хто быў ініцыятарам разводу, таксама не сказаў. Аднак заўважыў, што ніколі не будзе «трываць мужыкоў, якія паліваюць брудам сваіх жонак».

— Гэта жудасна, бо як ты тады жыў? — рэзюмаваў Гайдукевіч.

Адзначым, што ў жніўні 2020 года Гайдукевіч казаў, што ягоная жонка брала ўдзел у антылукашэнкаўскіх прадэмакратычных акцыях пратэсту.

«Прыбіраць людзей з вуліц не трэба, гэта няправільна. Кожны мае права выказваць свой пункт гледжання. Адкрыю адзін сакрэт: у нядзельным маршы за мір удзельнічала мая жонка. <…> Мая жонка — мой прыхільнік. Яна ішла супраць гвалту. І многія людзі ішлі там супраць гвалту. Я быў дома, з дзецьмі. Я яе не асудзіў, а падтрымаў. Я разумею яе пачуцці: яна адкрыла інтэрнэт, паглядзела, што рабілася на нашых вуліцах, што беларусы выйшлі супраць беларусаў, кроў. Яна плакала, балюча да гэтага паставілася», — расказваў Гайдукевіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка / адказаць
05.07.2022
А чего вчера на акции возле американского посольства Олег Гайдукевич был на двух костылях?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31