Знайсці
01.07.2022 / 16:53РусŁacБел

У Венесуэлу з перасадкай на Кубе. Беларусам паабяцалі новыя курорты

Нацыянальны аэрапорт Мінск абмяркоўвае адкрыццё пасажырскіх рэйсаў з іранскімі, в'етнамскімі і венесуэльскімі авіякампаніямі. Пра гэта расказаў генеральны дырэктар прадпрыемства Вячаслаў Харанека.

Так, вядуцца «перспектыўныя перамовы» з іранскім перавозчыкам Mahan Air і адной з авіякампаній В'етнама, якая зацікаўленая ў арганізацыі чартарных рэйсаў з беларускай сталіцы да сваіх курортаў.

Харанека таксама нагадаў, што зімой прадпрыемства абмеркавала з партнёрамі з Венесуэлы адкрыццё грузавых і пасажырскіх рэйсаў.

— Прычым прапрацоўваецца варыянт выканання пасажырскага рэйса з Мінска ў Венесуэлу з прамежкавай пасадкай на Кубе. Такі рэйс мог бы павялічыць турыстычны патэнцыял, звязаўшы Беларусь з краінамі Лацінскай Амерыкі, — удакладніў Харанека.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
10
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930