Знайсці
01.07.2022 / 18:051РусŁacБел

Ва Украіне пачалі збіраць грошы на «Армію дронаў»

Аб праекце па зборы грошай на цэлую «Армію дронаў», які праводзіцца сумесна з Генштабам украінскіх Узброеных сіл і фандрэйзінгавай платформай United24 паведаміў віцэ-прэм'ер, міністр лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў.

Дрон Bayraktar TB 2. Фота: АрмiяInform

«Мы сфармавалі сістэмнае бачанне, каб усю лінію фронту шырынёй каля 2470 км закрыць дронамі, — піша Фёдараў. — Яны дазволяць маніторыць дзеянні ворага, мяняць ваенныя стратэгіі і захаваць як мага больш жыццяў вайскоўцаў. У гэтым ім дапаможа тэхналагічная «Армія дронаў».

Ужо былі пратэставаныя «розныя дроны». На першым этапе будзе набыта 200 беспілотнікаў, якія «могуць лятаць да 24 гадзін на адлегласць 160 км і пры гэтым заставацца амаль незаўважнымі для ворага».

Комплексная праграма з UNITED 24 дазволіць украінцам не толькі закупляць дроны, але і рамантаваць іх, аператыўна мяняць, а таксама праводзіць навучанне пілотаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Іввн/адказаць/
01.07.2022
Гераізм украінцаў захапляе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930