Знайсці
01.07.2022 / 18:36РусŁacБел

Палітвязня Андрэя Новікава чатыры месяцы ўтрымлівалі ў адзіночнай камеры

Па інфармацыі праваабаронцаў, палітвязня Андрэя Новікава адміністрацыя бабруйскай калоніі на чатыры месяца ў якасці спагнання змяшчала ў адзіночную камеру, піша «Вясна».

Цяпер палітвязня перавялі ў атрад № 9. Вядома, што ў сакавіку Андрэя закідвалі ў карцар на 39 дзён.

Нагадаем, палітвязня, які падчас прадвыбарчай кампаніі 2020 года быў валанцёрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, утрымлівалі 7 месяцаў у межах «справы Ціханоўскага». 26 лістапада 2020 года Новікава дэпартавалі ў Расію, забараніўшы наведваць Беларусь цягам 10 гадоў. Але мужчына ўсё ж такі прыехаў у Беларусь, каб наведаць жонку з дзецьмі.

5 жніўня палітвязня асудзілі да 2 гадоў калоніі за ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і незаконнае перасячэнне мяжы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930