Знайсці
01.07.2022 / 20:33РусŁacБел

Bloomberg: У новым санкцыйным пакеце ЕС правілы транзіту тавараў у Калінінград могуць адкарэктаваць

Еўрасаюз рыхтуе новы пакет санкцый у дачыненні да Расіі, які будзе ўключаць адкарэктаваныя правілы транзіту падсанкцыйных тавараў у Калінінград праз Літву, паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы.

Фота: Mindaugas Kulbis / AP

Некаторыя афіцыйныя асобы ЕС непакояцца, што на Літву можа аказвацца ціск, каб краіна дазволіла транзіт грузаў у Калінінград праз сваю тэрыторыю. Адна з крыніц заявіла, што правілы прымянення санкцый павінны быць адзінымі для ўсяго ЕС і не мець выключэнняў для Літвы, піша выданне.

Паводле інфармацыі Bloomberg, новы пакет будзе таксама ўключаць забарону на імпарт золата з Расіі. Раней пра гэта дамовіліся лідары «Вялікай сямёркі».

Акрамя гэтага, некаторыя краіны ЕС выступаюць за больш жорсткія санкцыі ў дачыненні да паставак расійскага газу, але гэтыя прапановы пакуль не знаходзяць падтрымкі большасці членаў Еўрасаюза.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера