Знайсці
02.07.2022 / 08:25РусŁacБел

«У гэтай вайне няма абмежаванняў». Арастовіч распавёў, калі УСУ нанясуць удар па Крымскім мосце

Узброеныя Сілы Украіны гатовы нанесці ўдар, калі ўзнікне такая патрэба. Аднак для гэтага трэба выбраць момант, калі знішчэнне аб'екта нанясе максімальную шкоду Расіі.

Пра гэта сказаў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Аляксей Арастовіч падчас інтэрв'ю на «Фейгін Live».

Ён адзначыў, што атака на Крымскі мост сапраўды магчымая. Але пакуль цяжка казаць пра нейкія канкрэтныя планы ўкраінскага камандавання. Паводле яго, у гэтай вайне няма абмежаванняў.

«Сантыментаў ніхто не адчувае. Трэба будзе ‒ ударым па Крымскім мосце, у правільны момант, у патрэбны час. Не пытанне», ‒ сказаў Арастовіч.

Ён дадаў, што цяпер у УСУ нібыта няма ўзбраення, якое б тэхнічна магло нанесці ўдар па пераправе на анэксаваны Крым.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера