Знайсці
02.07.2022 / 10:41

Міхаіл Падаляк: У Расіі ёсць новая тактыка

Цывілізаваны свет пачынае разумець, што з Расіяй не толькі нельга весці справы ‒ яе неабходна прызнаць дзяржавай‒спонсарам тэрарызму. Таму Расія прыдумала новую тактыку, як уплываць на Украіну і Захад. Аб гэтым у інтэрвʼю 24 каналу распавёў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк.

Па словах Падаляка, Расія пастаянна прыдумляе фарматы і канцэпцыі вядзення вайны:

1. 72 гадзіны — захопліваем урадавы квартал у Кіеве, так ламаем Украіну. Гэта не выйшла.

2. Заходзім у Кіеўскую вобласць, здзекуемся з людзей, масавым гвалтам, забойствамі, каб былі панічныя настроі. Гэта не спрацавала.

3. Адціскаем Украіну ад акваторыі Азоўскага і Чорнага мора, захапіўшы ўсход і поўдзень Украіны.

4. Вайна на ўсходзе Украіны, якая, з пункту гледжання ваеннай стратэгіі, ідзе на знішчэнне гарадоў, як Марыупаль і Севераданецк.

5. Крылатыя ракеты па жылых кварталах — і з Беларусі, і з акваторый Чорнага і Каспійскага мора.

Апошняя новая тактыка — абстрэл жылых дамоў.

«Яны змагаюцца не за тэрыторыю, а каб знішчыць канкрэтную дзяржаву. І перафарматаванне бяспекі ў Еўропе. Калі Расія дадушыць Украіну, Еўропы як адзінай кангламерацыі дзяржаў, якія могуць сябе абараняць, не будзе існаваць. Гэта мэта Расіі», — кажа Падаляк.

Паводле яго слоў, палітычная эліта Расіі ў сённяшнім выглядзе — абсалютна ірацыянальная. Ім абыякавыя правілы.

«Яны практычна адкрыта кажуць свету: «А што вы нам зробіце? Мы можам забіць пэўную колькасць людзей, проста так, назавем гэта «спецыяльная аперацыя». Пачнем бамбіць гарады. Яны дэманстратыўна кажуць, што самі будуць усталёўваць правілы. Гэта адкрытая дэманстрацыя дзёрзкіх паводзін на глабальным рынку. Гэта робіць Расія», — кажа Падаляк.

На ягоную думку, тактыка Расіі палягае ў тым, каб напалохаць свет настолькі, каб ён адвярнуўся ад вайны ва Украіне і сказаў — «аддавайце ўсё, што яны хочуць, галоўнае, каб гэты жах не прадаўжаўся, каб мы яго не бачылі кожны дзень на старонках сваіх газет, або ў сваім тэлеэфіры».

Ён лічыць, што Расія і далей будзе ісці па шляху эскалацыі. У той жа час гэта азначае, што будзе ўсё больш і больш прамых злачынстваў, якія павінны напалохаць свет.

«Менавіта таму будуць крылатыя ракеты. Зрэшты, яны будуць біць не па ўкраінскай арміі (таму што расіяне вельмі баяцца Узброеных Сіл Украіны), а па жылых кварталах. Мы павінны гэта разумець».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30