Знайсці
02.07.2022 / 11:11

У «ДНР» выступаюць супраць прымусовай мабілізацыі. Учорашніх падлеткаў пазначаюць у спісах прызыўнікоў як «мяса»

Спантанны мітынг адбыўся ў пятніцу, 1 ліпеня, ля будынка Акадэміі МУС у Данецку. Улады непрызнанай рэспублікі вырашылі заклікаць на фронт выпускнікоў, што выклікала абурэнне сярод бацькоў. Нягледзячы на фактычную забарону пратэсных мерапрыемстваў, яны прыйшлі на акцыю, піша телеграм-канал «Можем объяснить».

 Скрын відэа

«Ніякага афіцыйнага ўводу ваеннага становішча (у «ДНР» і «ЛНР») не было. Значыць, мабілізацыя павінна быць на добраахвотнай аснове і па кантракце», — перадала каналу «Можем объяснить» пазіцыю прысутных адна з удзельніц народнага сходу, якая папрасіла не называць яе імя.

Іншы відавочца гэтых падзей распавёў «МО», што пастаянныя аблавы на непадкантрольных Украіне тэрыторыях выклікаюць рэзкае непрыманне з боку мясцовага насельніцтва. «У Марыупалі выпускнікам Акадэміі МУС далі дыплом і адпусцілі на выпускны, а данецкіх адпраўляюць на фронт. Вось такая справядлівасць», — абураецца ён.

У сацсетках зʼявілася некалькі відэа пятнічнага сходу.

Бацькі патрабуюць тлумачэнняў, на што ім раяць пісьмова звярнуцца да кіраўніцтва навучальнай установы.

Мабілізацыя ў «ЛНР» і « ДНР» ідзе ўжо некалькі тыдняў. Людзі спрабуюць адбіваць сваіх сваякоў прама на вуліцы.

У сацсетках з'явіліся здымкі рабочых сшыткаў камандзіра 1-га асобнага батальёна. Там наўпрост напісана, чым будуць займацца курсанты Акадэміі «МУС ДНР», бацькі якіх мітынгуюць у Данецку. 1 і 2 курсы будуць ахоўваць разлікі СПА, склады і размяшчэння. Курсанты 3, 4 і 5 курсаў запісаныя як «мяса».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30