Знайсці
03.07.2022 / 17:562РусŁacБел

Масква назвала парушэннем канфідэнцыйнасці перамоваў запіс французскімі журналістамі дыялогу Пуціна і Макрона. Пуцін на запісе выглядае не найлепшым чынам

У фільме французскага тэлебачання паказалі запіс таго, як адбываліся перамовы Макрона і Пуціна перад вайной. Пуцін у іх выглядае далёка не гаспадаром сітуацыі, Макрон гаворыць з ім на ты і прымушае апраўдвацца.

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон. Фота: скрыншот фільма

Кадры перамоў паказалі ў дакументальным фільме французскага рэжысёра Гі Лагаша «Прэзідэнт, Еўропа і вайна» пра крокі Макрона па ўрэгуляванні канфлікту.

Запісаныя перамовы адбываліся напярэдадні вайны.

«Я не ведаю, дзе твой юрыст вывучаў права. Я проста гляджу на гэтыя тэксты і стараюся іх прымяніць. Я не ведаю, які юрыст мог сказаць табе, што ў суверэннай дзяржаве тэксты законаў складаюць сепаратысцкія групы, а не дэмакратычна абраныя ўлады», — парыруе Макрон. 

«Яны не дэмакратычна абраны ўрад, таму што яны прыйшлі да ўлады ў выніку крывавага перавароту з забойствамі і падпаламі, і са спальваннем людзей жыўцом. І Зяленскі ваш з гэтай каманды», — адбіваўся Пуцін довадамі прапаганды.

«Наш паважаны калега — спадар Зяленскі — насамрэч, нічога не робіць, ён вас падманвае. Я не ведаю, ці чуў ты: заявіў ўчора, што лічыць, гэта самае, што Украіна павінна вярнуцца да ядзернага статусу», — казаў у тых перамовах Пуцін.

Французскія журналісты пасміхаюцца, слухаючы перамовы ў іншым кабінеце. Фота: скрыншот фільма

Расійская прапаганда і ўлады прыйшлі ў шаленства ад фільма.

«Калі ажыццяўляюцца званкі на найвышэйшым узроўні, то гэта, вядома, канфідэнцыйная гісторыя, натуральна, гэта закрытыя перамовы. Аказалася, што пару месяцаў таму, калі Макрон тэлефанаваў прэзідэнту Расіі, усю размову запісвала журналісцкая камера з журналістамі, якія сядзелі і ўсё гэта здымалі. Гэта прыклад таго, што менавіта так яны разумеюць слова «дыпламатыя», — абурылася прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава ў эфіры «Расія-1»

Яна заявіла, што Францыя парушыла канфідэнцыйнасць перамоваў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
04.07.2022
То хай у Басманны суд зьвернуцца.
05.07.2022
можна падумаць макрон выглядае лепшым чынам

шо у яго са шнобелем?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера