Знайсці
03.07.2022 / 18:08

Беларусам і расіянам маюць забараніць арандаваць і прыватызаваць камунальную ўласнасць у Кіеве

Дэпутаты Кіеўскай гарадской рады плануюць усталяваць мараторый на арэнду і прыватызацыю камунальнай уласнасці Кіева для грамадзян дзяржавы-агрэсара або звязаных з ёй.

Дэпутата Аліна Міхайлава. Фота: Кіеўская гарадская рада

Рада паведамляе, што гэта будзе тычыцца арэнды зямельных участкаў, арэнды і прыватызацыі нежылых памяшканняў, комплексаў, якія належаць да камунальнай уласнасці тэрытарыяльнай абшчыны горада Кіева. Плануецца забарона для фізічных асоб, якія з'яўляюцца грамадзянамі або маюць пастаяннае месца жыхарства на тэрыторыі Расіі або Беларусі, а таксама для юрыдычных асоб, звязаных з гэтымі краінамі.

Такі праект рашэння па ініцыятыве дэпутата Кіеўскай гарадской рады Аліны Міхайлавай ужо зарэгістраваны ў Кіеўскай гарадской радзе.

Як адзначыла Аліна Міхайлава, увядзенне мараторыя абумоўленае поўнамаштабнай узброенай агрэсіяй Расіі і яе памагатага супраць Украіны, а таксама часовай акупацыяй часткі тэрыторыі Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31