Знайсці
03.07.2022 / 18:16

Украіна заявіла, што расійскае судна з украінскім збожжам затрыманае Турцыяй

Турэцкія мытныя органы затрымалі расійскае грузавое судна з украінскім збожжам, паведаміў амбасадар Украіны ў Турцыі, піша Reuters.

Фота: railways.kz

Украіна раней прасіла Турцыю затрымаць сухагруз «Жыбек жалы» пад расійскім сцягам.

Рэпарцёры агенцтва Reuters бачылі ў нядзелю судна «Жыбек жалы», якое стаяла на якары прыкладна ў 1 км ад берага і за межамі порта Карасу, без відавочных прыкмет руху.

«У нас ёсць поўнае супрацоўніцтва. Судна ў цяперашні час стаіць ля ўваходу ў порт, яно затрыманае мытнымі органамі Турцыі», — заявіў амбасадар Васіль Боднар у эфіры ўкраінскага нацыянальнага тэлебачання.

Боднар сказаў, што лёс судна будзе вырашаны на пасяджэнні ў панядзелак, і што Украіна спадзяваецца на канфіскацыю збожжа.

Украіна абвінаваціла Расію ў крадзяжы збожжа з тэрыторый, захопленых расійскімі войскамі з пачатку ўварвання ў канцы лютага. Крэмль раней адмаўляў, што Расія скрала ўкраінскае збожжа.

Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Украіны, спасылаючыся на інфармацыю марской адміністрацыі Украіны, паведаміў агенцтву Reuters у пятніцу, што судна «Жыбек жолы» пагрузіла першы груз з прыкладна 4500 тон украінскага збожжа з Бярдзянску, акупаванага Расіяй порта на поўдні Украіны.

Каментароў рэгіянальнага кіравання порта Сакар'я і Міністэрства замежных спраў Турцыі пакуль не гучала.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
40
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31