Знайсці
04.07.2022 / 10:14 4

СМІ: Расійскага хакеіста Фядотава адправяць служыць на Новую Зямлю, каб паслаць «меседж» іншым гульцам

Брамніка зборнай Расіі па хакеі Івана Фядотава адправяць служыць у войска на Новую Зямлю пасля затрымання ў Пецярбургу, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах. Фядотаў падпісаў кантракт з «Філадэльфіяй Флайерз» пасля года выступаў за ЦСКА. Расійскія дзяржагенцтвы пішуць, што гэта знак для іншых хакеістаў.

Паводле звестак ТАСС, цяпер Фядотава прывезлі ў Севераморск Мурманскай вобласці, месцам службы будзе адна з вайсковых частак на Новай Зямлі ў Паўночным Ледавітым акіяне.

Адвакат Фядотава Аляксей Панамароў інфармацыю пра тое, што брамніка могуць адправіць на Новую Зямлю, назваў «здагадкамі». Ён адзначаў, што сам хакеіст на сувязь не выходзіць.

Падчас службы ў арміі Фядотаў, магчыма, зможа працягнуць гуляць у хакей. Як піша «Фонтанка», на Паўночным флоце з 2013 года ёсць свая хакейная ліга, у якой выступаюць 14 каманд.

Крыніца «РИА Новости» заявіла, што армія можа пагражаць і іншым былым хакеістам ЦСКА, якія вырашылі пераехаць у НХЛ.

Афіцыйна прадстаўнікі Федэрацыі хакея Расіі затрыманне былога брамніка ЦСКА не каментавалі, кіраўнік ФХР Уладзіслаў Траццяк адмовіўся адказваць на пытанне пра Фядотава.

Спартыўны каментатар Дзмітрый Губерніеў напісаў, што тое, што адбылося, можа справакаваць адʼезд маладых хакеістаў з Расіі.

Служба ў войску не ўпершыню за апошнія гады выкарыстоўваецца «ў выхаваўчых мэтах».

У канцы 2019 года сілавікі ноччу затрымалі супрацоўніка Фонду барацьбы з карупцыяй Руслана Шаведдзінава і павезлі спецрэйсам на Новую Зямлю. Шаведдзінаў правёў там год. Ён распавядаў, што праходзіў службу на радыётэхнічным посце ў форме бочкі, да якога дабрацца можна толькі на верталёце.

У ЗША ж цяпер выступаюць 57 расійскіх хакеістаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
49
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
8
1
Луй на шестом сроке / адказаць
04.07.2022
Всё логично. Фотографироваться в майке с надписью"СССР", как делал этот хоккеист, мало. Скучаешь по великой стране? Делай всё, что делал бы в этой стране. Какая тебе Филадельфия? Иди в армию. Лучше всего в Украину. Отдай жизнь за родину. Ну, или хотя бы без ног останься. Вот тогда и фотографируйся в майке "СССР".
0
Жар / адказаць
04.07.2022
Чаму гэта ўспрынята, як пакараньне ці проста выхаваўчая мера ? Хіба гэта не канстытуцыйны абавязак ? Ці абавязкі - гэта толькі для буратаў, а мы вось такія элітныя ўсё, з галавы да канькоў, нас гэтым караюць.
0
Мамкин / адказаць
05.07.2022
Месседж ровно один - в Роисси у вас нет будущего.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31