Знайсці
04.07.2022 / 15:10РусŁacБел

Пуцін даў адпачыць групоўцы, што ўзяла Лісічанск

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу паведаміў сёння Уладзіміру Пуціну аб поўным кантролі над Лісічанскам і «вызваленні» тэрыторыі самаабвешчанай «ЛНР». «Спецыяльная ваенная аперацыя» працягваецца, заявіў Шайгу.

Фота: Генштаб УСУ

Пуцін у адказ сказаў, што генералы Лапін і Суравікін ужо прадставілі яму прапановы па працягу аперацыі ва Украіне. Такім чынам, ён пацвердзіў высновы Інстытута вывучэння вайны, які паведаміў, што «адказнасць за тактычныя дзеянні ў раёне Лісічанска» нясуць адразу два высокапастаўленыя военачальнікі. З гэтага эксперты зрабілі выснову, што Пуцін надае вялікае значэнне ўзяццю Лісічанска і выхаду расійскай арміі да адміністрацыйных межаў Луганскай вобласці.

Акрамя таго, на сустрэчы з Шайгу Пуцін заявіў, што «падраздзяленні, якія бралі ўдзел у вызваленні ЛНР, павінны адпачыць, нарасціць свае баявыя магчымасці», а воінскія злучэнні, уключаючы групоўкі «Усход» і «Захад», «павінны выконваць свае задачы па раней зацверджаным плане».

Ён таксама ўзнагародзіў званнем «Герой Расіі» камандуючага групоўкай «Цэнтр», генерала-палкоўніка Аляксандра Лапіна і намесніка камандуючага 8-й арміяй Паўднёвай вайсковай акругі генерала-маёра Эседулу Абачова.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930