Ва Украіне арыштавалі больш за 300 вагонаў з беларускімі і расійскімі ўгнаеннямі
Генпракуратура Украіны паведаміла пра арышт 315-ці вагонаў з мінеральнымі ўгнаеннямі, якія належаць беларускім і расійскім кампаніям. Агульны кошт арыштаванага тавару — каля 12 мільёнаў даляраў.
У ведамстве сцвярджаюць, што вагоны заехалі і выкарыстоўваліся ва Украіне, з парушэннем мытнага заканадаўства.
«У мэтах захавання гэтай маёмасці ў якасці рэчавых доказаў і яе магчымай канфіскацыі ў далейшым Генеральная пракуратура на падставе рашэнняў следчых суддзяў Шаўчэнкаўскага райсуда Кіева наклала арышт», — рапартуе прэс-служба ведамства.
Цяпер бюро эканамічнай бяспекі Украіны праводзіць дасудовае расследаванне аб наўмысным ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
Чытайце таксама:
Ва Украіне канфіскавалі беларускія мінеральныя ўгнаенні на суму каля 20 мільёнаў даляраў
0
0
0
1
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м
 12
Сёння па краіне — снег з дажджом
 2
Ізраіль нанёс удар у адказ па Іране. Сціплы
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера