Знайсці
04.07.2022 / 17:505РусŁacБел

Украінцы вераць у сваю перамогу і не гатовыя ўступіць Крым і Данбас — сацыёлаг

91% украінцаў упэўненыя ў сваёй перамозе ў вайне з Расіяй. Пра гэта распавяла сацыёлаг Іна Валасевіч з украінскага цэнтра Info Sapiens у эфіры «Еўрарадыё». Па яе даных, гэтая лічба не змяняецца з пачатку сакавіка.

Іна Валасевіч кажа, што за першыя месяцы вайны змянілася ўяўленне ўкраінцаў пра тое, колькі часу можа доўжыцца вайна, але не змяняецца ўпэўненасць у перамозе Украіны, нягледзячы на тактычныя перамогі ці паражэнні на фронце. «Небывалае адзінства для ўкраінцаў», — кажа сацыёлаг.

Info Sapiens пасля пачатку вайны праводзіць тэлефонныя апытанні ўкраінцаў. Выключэнне складаюць бежанцы (8% дарослага насельніцтва, па ацэнцы суразмоўцы) і ўкраінцы на часова акупаваных тэрыторыях, дзе не працуюць украінскія аператары мабільнай сувязі (у тым ліку Марыупаль і Херсон).

Сацыёлаг распавяла, што да вайны 30-40% украінцаў былі гатовыя саступіць Крым і Данбас. Цяпер 90% украінцаў — супраць гэтага. На думку сацыёлага, людзі зразумелі, што гэтыя саступкі прывядуць да далейшых бясконцых саступак расіянам. Цяпер украінцы гатовыя змагацца.

Паводле даных Валасевіч, 80% апытаных украінцаў перасталі размаўляць з блізкімі сваякамі або сябрамі ў Расіі.

Сацыёлаг кажа, што на яе вялікае ўражанне зрабілі даныя беларускіх сацыёлагаў пра тое, што 85% беларусаў супраць уступлення Беларусі ў вайну. І што гэтыя лічбы шырока ва Украіне не вядомыя.

Лічбы, якія кажуць пра тое, як змянілася стаўленне ўкраінцаў да беларусаў пасля пачатку вайны, падчас эфіру не прагучалі. Аднак сацыёлаг сказала, што

негатыўнае стаўленне ўкраінцаў да беларусаў у тры разы ніжэйшае, чым да расіян (да беларусаў стаўленне больш складанае). Да немцаў і французаў, паводле яе слоў, стаўленне не нашмат лепшай, чым да беларусаў.

Да вайны прарасійскіх грамадзян ва Украіне было 15-20%, цяпер такіх 2%.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
stop russian fascism, stop ruscism/адказаць/
05.07.2022
RLB, яшчэ адзін zігануты рупар рашысцкай прапаганды, якая ўжо пераплюнула фашыстоўскую. Ідзі на белту кудахтай
0
Максим Дизайнер/адказаць/
06.07.2022
Сколько же развелось этих тупорылых говорящих бошек. Каждый день гибнут толпы украинцев, про которых никто не пишет, одни элегантные победы ВСУ и "верим-победим". Последователи секты Арестовича.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
06.07.2022
stop russian fascism, stop ruscism

Из окопа квакаешь, герой клавиатурных войск?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930