Знайсці
05.07.2022 / 10:22РусŁacБел

Мінздароўя ўпершыню за доўгі час апублікавала статыстыку па кавідзе 

Звесткі не публікаваліся з мая, калі інфармацыя падавалася штодзённа. 

Тады ведамства паведамляла, што статыстыка будзе публікавацца раз на месяц.

З пачатку мая ў краіне стабілізавалася сітуацыя па захворванні на COVID-19. Як і меркавалі інфекцыяністы і эпідэміёлагі, зніжэнню колькасці пацыентаў паспрыяла, у тым ліку, актыўная вакцынацыя і рэвакцынацыя дарослага і дзіцячага (з 12-ці гадоў) насельніцтва.

Цяпер Мінздароўя дае агульныя лічбы. З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 994 тысяч 037 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Па стане на 1 ліпеня выздаравелі 985592 чалавекі. Памерлі 7118 чалавек.

Усяго ў краіне праведзены 13 млн. 646 тыс. 641 тэст.

Мінздароўя дадае, што, магчыма, да восені інфекцыя COVID-19 на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пяройдзе ў непандэмічную, сезонную фазу. Гэта азначае, што захворванне COVID-19 будзе рэгістравацца, як ВРВІ і грып — восенню і зімой.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930