Знайсці
05.07.2022 / 11:22

Ва Украіне асудзілі беларуса на 1,5 года ўмоўна за сэкс у публічным месцы. Спачатку яго хацелі забраць у войска

Ва Украіне грамадзяніна Беларусі пакаралі ўмоўным тэрмінам за сэкс у публічным месцы, хоць улады заяўлялі, што за гэтыя «хуліганскія» дзеянні яму разам з жанчынай уручылі позвы ў войска, піша «Радыё Свабода».

Гісторыя, калі мужчына і жанчына займаліся сэксам на тэрыторыі базы адпачынку PublicBeachClub у Адэсе, стала рэзананснай ва Украіне. Відэазапіс абышоў практычна ўсе ўкраінскія інфармацыйныя тэлеграм-каналы.

Вельмі аператыўна на дзеянні пары адрэагаваў дарадца кіраўніка Адэскай абласной вайсковай дзяржаўнай адміністрацыі Сяргей Братчук. Ён заявіў, што пару накіравалі на медыцынскую камісію з далейшым накіраваннем на службу ў войска.

Аднак папраўдзе суд абмежаваў перамяшчэнні абодвух фігурантаў справы хатнім арыштам, а паліцыя завяла справу супраць іх паводле ч. 2 артыкула 296 Крымінальнага кодэкса Украіны (хуліганства — парушэнне грамадскага парадку па матывах відавочнай непавагі да грамадства, якое суправаджаецца асаблівай дзёрзкасцю або выключным цынізмам, учыненае групай асобаў).

За гэтыя дзеянні прадугледжаная крымінальная адказнасць — абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Першага ліпеня адэскі суд вынес прыгавор: грамадзянін Беларусі асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі, а жанчына — на адзін год пазбаўлення волі. Суд вызваліў іх ад адбывання пакарання на адзін год, цягам якога яны мусяць перыядычна адзначацца ў органах прабацыі, не выязджаць з Украіны, а таксама паведамляць пра змену месца пражывання, працы або навучання.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
21
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31