Знайсці
05.07.2022 / 11:35РусŁacБел

Барэль: Пуцін думаў, што ЕС не ўвядзе санкцыі, але ён памыліўся

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль заявіў, што Еўрасаюз паступова вызваляецца ад залежнасці, якая доўга тармазіла палітычныя рашэнні.

«Да канца 2022 года ЕС скароціць імпарт расійскай нафты на 90%. Мы таксама імкліва скарачаем імпарт газу. Імаверна, Уладзімір Пуцін лічыў, што Еўропа не наважыцца ўвесці санкцыі з-за сваёй энергетычнай залежнасці ад РФ. Гэта адзін з тых значных пралікаў, якія дапусціў расійскі рэжым падчас гэтага канфлікту», — піша Барэль.

Дыпламат прызнаў, што такая хуткая адмова ад расійскіх энерганосьбітаў стварае сур'ёзныя цяжкасці для многіх краін ЕС, а таксама для шэрагу сектараў эканомікі.

«Але гэта цана, якую мы павінны заплаціць за абарону нашай дэмакратыі і міжнароднага права, і мы прымаем неабходныя меры для вырашэння гэтых праблем у духу поўнай салідарнасці», — дадаў дыпламат.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930