Знайсці
05.07.2022 / 14:031РусŁacБел

Шматдзетнаму бацьку, які з бензапілой выгнаў са свайго дома людзей у цывільным, прысудзілі два гады ўзмоцненага рэжыму

Над Міхаілам Карасёвым з Рэчыцы ўчора адбыўся суд. Адзін з «пацярпелых» расказваў, што цяпер баіцца заходзіць у чужыя дамы.

Міхаіл Карасёў

Мужчыну затрымалі 2 сакавіка 2022 года.

У той дзень у дом да яго прыйшлі двое асоб у цывільным, якія папрасілі прайсці з імі жонку мужчыны. Міхаіл спрасонку вырашыў, што гэта злодзеі (тым больш у горадзе акурат папярэджвалі, што арудуюць бандыты, якія прадстаўляцца міліцыянтамі), завёў бензапілу і выгнаў іх.

А праз дзесяць хвілін пасля гэтага да іх прыехаў міліцэйскі нарад.

Чытайце падрабязней: Малады шматдзетны бацька бензапілой выгнаў з дома асоб у цывільным, якія прыйшлі па яго жонку. У выніку пасадзілі яго

Мужчыне прад'явілі абвінавачванні па 364 артыкуле Крымінальнага кодэкса («Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).

Як вядома «Нашай Ніве», «дзве асобы ў цывільным», якія прыйшлі тады ў дом мужчыны па яго жонку, запатрабавалі матэрыяльную кампенсацыю. Жонка Карасёва заплаціла ім 1000 рублёў на дваіх. 

На судзе адзін з «пацярпелых» расказваў, што ён цяпер баіцца заходзіць у чужыя дамы.

Таксама следчы па справе не палічыў патрэбным далучыць да справы доказы таго, што ў горадзе дзейнічаюць злодзеі. Словы адваката Міхаіла пра гэта суд не прыняў да ўвагі.

Мужчыну далі 2 гады ўзмоцненага рэжыму.

У Міхаіла Карасёва чацвёра дзяцей, мужчына працаваў на Рэчыцкім метызным заводзе машыністам крана.

Яго жонка апошні час была ў дэкрэце, сям’я знаходзіцца ў цяжкім фінансавам становішчы. 

Да ўступлення пастановы суда ў законную сілу мужчына будзе знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3.

Чытайце таксама: 

20-гадовую «тэрарыстку» Дануту Пярэдня асудзілі да 6,5 гадоў калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Сумная ружа/адказаць/
05.07.2022
Жэсьць… Можна дапамагчы?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031